Зараз вы тут: Навiны » Семінар аб структуры і працы Еўрасаюза

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, лад, перспектывы развіцця Еўрасаюза»

У рамках семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў.

Удзел у гэтай праграме дазволіць:

o пазнаць пра гістарычныя перадумовы ўзнікнення і асноўных этапах развіцця Еўрапейскага Саюза;

o зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза;

o прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;

o пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;

Удзельнікам семінара будзе прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці пры правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

Прыкладная праграма семінара:

Дзень першы (9:30 – 17:30)

o Спадзяванні і ўяўленні удзельнікаў па тэме семінара

o Гісторыя стварэння і развіцці Еўрапейскага Саюза

o Лад і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза

o Перспектывы развіцця Еўрасаюза

Дзень другі (9:30 – 17:30)

o Панарама Еўрапейскага Саюза: прыярытэты і кірункі дзейнасці

o Узаемадзеянне ЕС і РБ: гісторыя і ключавыя аспекты

o Магчымасці інтэграцыі зместа семінара ва ўласнай дзейнасць удзельнікаў

o Падвядзенне вынікаў семінара

Семінар адбудзецца 15–16 чэрвеня 2010 г. у г.Мінску.

Выдаткі на правядзенне семінара арганізатары бяруць на сябе.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 11 чэрвеня 2010 г. даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі. Набор удзельнікаў будзе рабіцца на конкурснай аснове, вынікі якога будуць паведамлены патэнцыйным удзельнікам 12 чэрвеня.

Заяўку накіроўвайце на:

факс: (+375 17) 269 90 34

е-mail: nastaunik@gmail.com

паштовы адрас: ОО «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», зав. Уральскі, 15, да 490, Мінск, 220037

Больш падрабязную інфармацыю пра семінар можна атрымаць па:

тэл.: (+375 17) 269 90 34, (+37529) 614 52 79

е-mail: nastaunik@gmail.com

Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары