Зараз вы тут: Навiны » СУСЬВЕТНЫ БАНК АБВЯШЧАЕ КОНКУРС ГРАНТАЎ ДЛЯ ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ

Гранты памерам ад  от $3000 да $10000 .

Мэты конкурса: падтрыманьне мерапрыемстваў, скіраваных на развіцьцё шырокамаштабнага дыялёга і заахвочваньне ўсіх зацікаўленых бакоў у рашэньні мясцовых пытаньняў развіцьця.

Умовы ўдзелу:

– Удзельнікі: зарэгістраваныя  грамадзянскія арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць разліковы рахунак

– Партнэрства: супрацоўніцтва з  арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці, дзяржаўнымі органамі, адукацыйнымі ўстановамі, а таксама іншымі арганізацыямі, якія ўносяць ўклад у рэалізацыю праэкта ў грашовай ці неграшовай форме (прадстаўленьне памяшканьня, абсталяваньня і г.д.)

– Падтрымка мясцовых/цэнтральных ворганаў выканаўчай улады ( да заяўкі дадаецца адпаведны ліст падтрымкі)

Тэрмін рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках гранту: да 10 месяцаў, пачынаючы з 1 жніўня  2011 года

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць форму заяўкі і накіраваць тры копіі заяўкі і абавязковыя дадаткі па пошце ці на электронны адрас  Прадстаўніцтва Сусьветнага Банка ў Рэспубліцы Беларусь да 18 гадзін 21 красавіка 2011 года.

Спампаваць аплікацыйную форму і заяўку на ўдзел можна тут: http://go.worldbank.org/L2XV2O0YX0.

Па інфармацыі сайту ngo.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары