Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Супрацоўніца Асацыяцыі стала Амбасадарам еўрапейскай моладзі

 
Супрацоўніца Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Алена Пішчук стала Амбасадарам еўрапейскай моладзі. З гэтай нагоды яна прыняла ўдзел у афіцыйнай сустрэчы з Берэндам дэ Гроотам, кіраўніком аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, якая адбылася ў Мінску 16 студзеня 2018 года.

Для ўдзелу ў трэцім наборы ініцыятывы Амбасадараў еўрапейскай моладзі было адабрана 37 маладых беларусаў. Падчас сустрэчы маладыя людзі распавялі пра сваю дзейнасць, абмеркавалі стварэнне новых магчымасцяў для моладзі і планы будучых сацыяльных ініцыятыў. Амбасадары еўрапейскай моладзі, якія актыўна ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой, падзяліліся сваім досведам валанцёрства з новымі ўдзельнікамі ініцыятывы. 

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2019 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары