Зараз вы тут: Навiны » Стварэнне мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр  “Трэці сектар” запрашае да ўдзелу ў праграме, скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.

З вашай дапамогай мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынныя акцыі, грамадска-карысныя праекты, навучальныя і культурніцкія мерапрыемствы і г.д.).

Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці.

У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных праектаў для мясцовай супольнасці.

Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4-5 чалавек з аднаго горада. У склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры, актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай супольнасці.

Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй крытэрыяў:

–                сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек  з аднаго гораду;

–                гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня);

–                наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.);

–                наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць на працягу ліпеня-жніўня;

–                гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні, аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.).

Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі тэрмін карыснымі ведамі і ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці!

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 10 красавіка.

Заяўкі дасылайце на эл.адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.

Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка.

Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14-15 траўня ў Гродне.

Форма заяўкі знаходзіцца тут.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары