Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Спланаваць мерапрыемства, прапіярыць, зрабіць інклюзіўным і ацаніць яго эфектыўнасць. Курс для арганізатраў адукацыйных мерапрыемстваў

Як канкурыраваць з іншымі zoom-лекцыямі? Як спланаваць мерапрыемства, калі не ведаеш дакладную колькаць удзельнікаў? Як ацаніць эфектыўнасць дыстанцыйнай падзеі? Як знайсці фінансаванне, калі ўся дзейнасць перайшла ў анлайн?

Пандэмія і іншыя выклікі 2020-га года прымусілі ўдзельнікаў і сяброў грамадскіх арганізацыі за кароткі тэрмін асвоіць шмат новых кампетэнцый – лічбавыя і камунікацыйныя навыкі, праца ў непрадказальных умовах, дыстанцыйная праца ўдзельнікаў каманды і інш. Акрамя ўласна зместу праграм мы сутыкнуліся з неабходнасцю хутка авалодаць ведамі, якія дасюль нам не былі патрэбнымі.

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы ладзіць «Віртуальную школу грамадскай адукацыі», якая дапаможа грамадскім актывістам,  пачынаючым і дасведчаным адукатарам сістэматызаваць свой вопыт правядзення адукацыйных мерапрыемстваў.

Дэдлайн падачы заявак падоўжаны да 23 мая 2021 г.

Да ўдзелу запрашаюцца сябры і валанцёры грамадскіх арганізацый, а таксама асобныя актывісты. Удзел некалькіх чалавек ад адной арганізацыі вітаецца.

Удзельнікі і удзельніцы курса павысяць свае лічбавыя кампетэнцыі, даведаюцца, як ацаніць эфектыўнасць сваіх мерапрыемстваў, пазнаёмяцца з калегамі з розных рэгіёнаў Беларусі, атрымаюць магчымасць распрацаваць і правесці ўласнае мерапрыемтсва з ментарскай падтрымкай прафесіяналаў.

Каб узяць удзел у курсе, запоўніце анкету-заяўку да 23 мая ўключна (дэдлайн перанесены).

Вынікі адбору ўдзельнікаў будуць абвешчаны 26 мая.

Онлайн-курс будзе праводзіцца на платформе Мудл. Школа складацца з трох навучальных модуляў. У межах кожнага модуля будуць ладзіцца вечаровыя онлайн-сустрэчы ў Zoom (1,5 гадзіны кожная). Падчас навучання будзе даступна ментарская падтрымка экспертаў. Навучанне будзе займаць прыкладна 3 гадзіны на тыдзень.

Тэрміны працы Школы:

31 мая – 10 верасня: заняткі;

11 верасня – 25 кастрычніка: рэалізацыя адукацыйных праграм, распрацаваных у межах курса.

 

 

Трэнеры курса:

Сяргей Салей, старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «ВІТ». Мае 25-гадовы досвед трэнерскай працы (у тым ліку з ПРААН, Саветам Еўропы, АБСЕ, Інстытутам Рауля Валенберга). Аўтар метадычных дапаможнікаў па грамадзянскай адукацыі, асновах права і правам чалавека. Сертыфікаваны трэнер Савета Еўропы і Street Law.

Лана Руднік, журналістка, дырэктарка ўстановы Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», адна з заснавальніц гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку». У якасці трэнеркі і кансультанткі працуе з 1997 года з беларускімі, замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Акадэмія Дойчэ Вэлле, DVV International і інш.). Сертыфікаваны коуч, а таксама сертыфікаваная трэнерка Curriculum Globale.

Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА Цэнтр «Трэці сектар», каардынатар кааліцыі «За годнае даўгалецце». Мае больш, як дваццацігадовы досвед трэнерскай працы (у тым ліку з такімі арганізацыямі, як АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Акадэмія Дойчэ Вэлле, Counterpart Int., Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш. Сертыфікаваны трэнер Curriculum Globale.

 Удзельнікі, якія па выніках курса распрацуюць і рэалізуюць уласныя адукацыйныя праграмы па грамадзянскай адукацыі, атрымаюць сертыфікаты аб паспяховым заканчэнні курса.

Дадатковыя пытанні дасылайце на скрыню adop2011info@gmail.com (з пазнакай “Школа ГА”).

однае даўгалецце». Мае больш, як дваццацігадовы досвед трэнерскай працы (у тым ліку з такімі арганізацыямі, як АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Акадэмія Дойчэ Вэлле, Counterpart Int., Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш. Сертыфікаваны трэнер Curriculum Globale.

 Удзельнікі, якія па выніках курса распрацуюць і рэалізуюць уласныя адукацыйныя праграмы па грамадзянскай адукацыі, атрымаюць сертыфікаты аб паспяховым заканчэнні курса.

Дадатковыя пытанні дасылайце на скрыню adop2011info@gmail.com (з пазнакай “Школа ГА”).

(0)

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2021 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары