Зараз вы тут: Навiны » Спабор вакансій у Летніку моладзевых магчымасьцяў

РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” абвяшчае спабор вакансій на шэраг пасадаў у межах праекта “Міжнародны летні ўнівэрсытэт клубаў ЮНЭСКА – Летнік моладзевых магчымасьцяў”, які пройдзе з 2 да 22 жніўня ў г.п. Радашковічы Менскай вобласьці.

Патрабуюцца:

Каардынатар адукацыйнай праграмы – 1 вакансія,

Каардынатар культурнай праграмы – 1 вакансія,

Каардынатар спартыўнай праграмы – 1 вакансія,

Каардынатар па інфармацыі і камунікацыі – 1 вакансія,

Куратар (педагог) – 5 вакансій,

Стажор-куратар (праца не аплочваецца) – 5 вакансій.

Заяўкі на ўдзел у спаборы прымаюцца ў ан-лайн форме.

Апошні тэрмін – 12 ліпеня.

Абвяшчэньне вынікаў спабору – 15 ліпеня.

Анкета-заяўка на ўдзел знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: https://spreadsheets0.google.com/viewform?formkey=dFBVdkJaZ3J4TEtBczNQYmlXaWFsdnc6MQ .

З канцэпцыяй праекта можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://belau.info/prog_proj/2010/mluku.htm.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да праграмнага каардынатара праекта Віталя Нікановіча vnikanovich@gmail.com альбо праз скайп: v_n_n_v

Больш падрабязная інфармацыя – у дадатку Vacancies

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары