Зараз вы тут: Навiны » Спабор на пасаду асыстэнта кіраўніка праекта

Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Беларусі абвяшчае спабор на займаньне вакантнай пасады асыстэнта кіраўніка праекта Towards a Life-Long Active Society.

Прадстаўніцтва аказвае садзейнічаньне дзейнасьці ў галіне адукацыі, навукі, асьветы, духоўнага разьвіцьця асобы. Развівае супрацу з беларускімі партнэрскімі арганізацыямі дадатковай адукацыі дарослых, унівэрсытэтамі і вышэйшымі школамі, установамі культуры і сацыяльнай сфэры, грамадзкімі аб’яднаньнямі.

Праект Towards a Life-Long Active Society рэалізуецца Прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных унівэрсытэтаў у РБ у супрацы з мясцовымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі партнэрамі. Праект накіраваны на прасоўваньне ідэі сацыяльнай і адуацыйнай актыўнасьці старэйшага пакаленьня, даступнасьці для іх адукацыйных паслугаў, павышэньне кваліфікацыі спецыялістаў па працы са сталымі людзьмі.

Патрабаваньні да кандыдата:

Вышэйшая адукацыя, дадатковая адукацыя па пытаньнях адукацыі дарослых вітаецца;

-Вольнае валоданьне ангельскай, рускай і беларускай мовамі

-Веданьне другой мовы (нямецкай) дае кандыдату дадатковыя перавагі

-Досьвед праектнай дзейнасьці, у тым ліку міжнароднай супрацы, вітаецца

-Валоданьне кампутарам і офіснай тэхнікай

Асістэнт падпарадкоўваецца Кіраўніку Прадстаўніцтва і кіраўніку праекта і адказвае за:

бягучую дзейнасьць па праекце,

-арганізацыйна-тэхнічную падрыхтоўку мерапрыемстваў (сустрэч, навучальных візытаў, сэмінараў і інш)

-арганізацыю камунікацыі з беларускімі і замежнымі партнэрамі

-вядзеньне бягучай і справаздачнай дакументацыі па праекце

-пісьмовы і вусны перакла-удзельнічае ў асноўных мерапраемствах і сустрэчах па праекце

-удзельнічае ў планаваньні накірункаў дзейнасьці, распрацоўцы кампанентаў праекта, падрыхтоўцы і правядзеньні інфармацыйных кампаній, арганізацыі выпуска інфармацыйнай прадукцыі.

Больш падрабязная інфармацыя аб прадстаўніцтве Нямецкай асацыяцыі народных унівэрсытэтаў на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.dvv-international.by .

Тэлефон для даведак: (017) 207–98–35, (029) 388-25-64.

Заяўкі на ўдзел (матывацыйны ліст 1-2 старонкі і CV (усе дакументы на ангельскай мове) дасылайце на эл. адрас info@dvv-international.by

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 студзеня.

Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на суразмову.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


3 − = 1

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары