Фонд Адукацыя для дэмакратыі запрашае школы і няўрадавыя арганізацыі з Польшчы і іншых краін рэгіёну, якія ў перыяд 2007-2010 атрымалі фінансаваньне ў межах Праграмы “Пераўтарэньні ў рэгіёне” – RITA, да ўдзелу ў спаборы фотарэпартажаў, якія прадстаўляюць праекты, рэалізаваныя ў межах праграмы.
Мэта спабору – прасоўваньне супрацоўніцтва на міжнародным узроўні школ і няўрадавых арганізацый з Польшчы і краін Усходняй Эўропы, Каўказа, Балкан і Сярэдняй Азіі.
Рэпартажы мусяць паказваць дзеяньні ў межах праектаў, рэалізаваных з фінансавай падтрымкі Праграмы “Пераўтварэньні ў рэгіёне”. На спабор прымаюцца сэрыі з 6-12 фотаздымкаў з апісаньнямі.
Апошні тэрмін падачы работ – 30 ліпеня (дата на паштовым штэмпелі).
Вынікі будуць апублікаваныя 6 верасьня на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl.
Прызы ў спаборы – электронная тэхніка.
Больш падрабязная інфармацыя, умовы спабору і форма заяўкі на рускай мове – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.rita.edudemo.org.pl/—2010.html .
З пытаньнямі зьвяртайцеся на e-mail: anna.kertyczak@edudemo.org.pl .