Зараз вы тут: Навiны » Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”

Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і  грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвясцілі спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

“Твой стыль” – найлепшае інтэрвію з цікавай асобай;

“Маё Пакаленьне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі;

“Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

-лепшы матэрыял, прысьвечаны асьвятленьню экалагічнай тэматыкі;

-лепшы матэрыял, прысьвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Да разгляду ў межах спабора прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Апошні тэрмін – да 12 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў спаборы – на вэб-пляцоўцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары