Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Адбыўся Агульны сход Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы

18 лютага 2014 года ў Мінску адбылося Агульны сход Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх арганізацый-сябраў .

На Агульным сходу быў абраны новы склад Савета і Рэвізійнай камісіі Асацыяцыі .

У склад новага Савета Асацыяцыі ўвайшло 5 чалавек: Вітаўт Руднік (Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”), Леанід Каліценя (Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»), Дзмітрый Карпіевіч (Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»), Сяргей Салей (Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукаўцаў“ВІТ”) і Кацярына Спосаб (Грамадскае аб’яднанне «Экадом»).

Дзмітрый Карпіевіч быў пераабраны на пасаду Старшыні Савета на новы тэрмін.

У склад Кантрольна-рэвізійнай камісіі былі абраныя Віталь Нікановіч (Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукаўцаў“ВІТ”), Яўгена Пачэпка (Грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых») і Наталля Горунова (Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»).

У склад Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы была прынята новая арганізацыі. Пасля таго, як ГА «Магілёўскі жаночы цэнтр падтрымкі і самаадукацыі» ўвайшла ў склад арганізацый-сябраў Асацыяцыі, АДАіА аб’ядноўвае ўжо 13 арганізацый і можа разлічваць на падтрымку і ўдзел надзейнай арганізацыі, якая актыўна працуе ў г. Магілёве.

Акрамя іншага , на сустрэчы удзельнікамі абмяркоўвалася пытанне правядзення ў Мінску пятага Фестывалю нефармальнай адукацыі восенню гэтага года. Было вырашана пачаць падрыхтоўку да правядзення Фестывалю НФА-2014.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары