Зараз вы тут: Навiны » Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс? Новая дыскусія «Што думаюць беларусы» пройдзе 28 сакавіка

У траўні 2015 Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс і як яны ацэньваюць змены ў адукацыі, якія адбыліся за гэты год? Эксперты, студэнты і прадстаўнікі студэнцкіх ініцыятыў абмяркуюць гэтае пытанне 28 сакавіка ў межах новай дыскусіі «Што думаюць беларусы», арганізаванай «Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

У цэнтры дыскусіі апынуцца даследавання «Грамадскага Балонскага Камітэта», прысвечаныя якасці вышэйшай адукацыі і ролі студэнтаў у кіраванні ВНУ. Ключавым спікерам дыскусіі выступіць Уладзімір Дунаеў. Акрамя гэтага, сваімі каментарамі, думкамі і дадзенымі падзеляцца эксперты ў галіне адукацыі і развіцця студэнцкіх ініцыятыў. Мадэратарам дыскусіі выступіць Алена Андрэева, галоўная рэдактарка TUT.BY-ТВ.

У межах дыскусіі будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • Што такое Балонскі працэс?
  • Што такое дарожная карта і як яна рэалізуецца ў Беларусі?
  • Чаго хочуць студэнты ад вышэйшай адукацыі?
  • Ці гатовыя студэнты самастойна ўдзельнічаць у паляпшэнні свайго адукацыі?

Дыскусія пройдзе з 19.00 да 20.00 у «Галерэі TUT.BY» (Мінск, пр. Дзяржынскага 57). Для тых, хто не зможа наведаць мерапрыемства, будзе арганізавана прамая трансляцыя ў Інтэрнэце. Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць задаваць пытанні і дзяліцца сваімі ўражаннямі праз Facebook і Youtube. Галоўны інфармацыйны партнёр дыскусіі – TUT.BY.

Серыю жывых дыскусій «Што думаюць беларусы» з верасня 2014 года ладзіць асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Беларускім даследчым саветам, міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact і Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID). Цыкл не толькі робіць экспертныя дэбаты публічнымі, але і стварае прастору, дзе могуць абмяркоўвацца даследаванні на актуальныя тэмы развіцця беларускага грамадства. У цыкле дыскусій былі абмеркаваныя тэмы рэформаў», да смяротнага пакарання», твой горад Менск» і равенство: почему это выгодно».

Дыскусія «Што думаюць беларускія студэнты: Балонскі працэс» пройдзе ў панядзелак 28 сакавіка 2016 з 19.00 да 20.00 у «Галерэі TUT.BY» (Мінск, пр. Дзяржынскага, 57). Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца па e-mail: oeec.wdbt@gmail.com.

Далучайцеся да нашага мерапрыемства на Facebook і атрымлівайце самую актуальную інфармацыю аб дыскусіі!

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары