Праграма «Школа мэнэджэраў моладзевых НДА 2012» разьлічаная на прадстаўнікоў моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў Беларусі ды складаецца з наступных этапаў:
1. Адукацыйны: 5 сэмінараў, 4 трэнінгі, дыстанцыйнае навучаньне.
2. Практычны: распрацоўка й рэалізацыя праектаў арганізацыйнага разьвіцьця ў сваіх арганізацыях.
Мэта праграмы — падрыхтоўка мэнэджэраў для моладзевых НДА Беларусі, якія будуць забясьпечваць працэсы кіраваньня і арганізацыйнага разьвіцьця ў сваіх арганізацыях.
Моладзевыя й дзіцячыя арганізацыі ды ініцыятывы Беларусі могуць дэлегаваць для ўдзелу ў Школе двух прадстаўнікоў, адзін зь якіх АБАВЯЗКОВА мусіць быць сябрам кіраўнічага органа арганізацыі. Па выніках навучаньня Арганізацыя мусіць заключыйь з адным са сваіх прадстаўнікоў, які прайшоў навучаньне (на свой выбар), двухгадовы кантракт на працу ў якасьці мэнэджэраў для рэалізацыі пляну арганізацыйнага разьвіцьця сваёй арганізацыі.
Каб прыняць удзел у навучальным курсе, неабходна запоўніць анкету (Анкета ўдзельніка Школы на беларускай і рускай мовах), і даслаць на электронны адрас: manager2012amp@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 чэрвеня 2012 году.
Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://ampby.org/2012/05/22/18191/
Паводле ampby.org