Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.
Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14! Тут ты атрымаеш веды і ўменьні ад прафэсыйных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыцьцё!
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысьвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя асьпекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасьці газетнай, радыё? і інтэрнэт?журналістыкі” і многія іншыя ).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.
Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафэсійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72;
8 (029) 7 830 845.