Міжнародная арганізацыя Пакт запрашае прадстаўнікоў некамэрцыйных няўрадавых арганізацыяў Беларусі прыняць удзел у адукацыйнай праграме “Лідэрства ў грамадзянскай супольнасьці “. Праграма мае на мэце дапамагчы ўдзельнікам ініцыяваць станоўчыя зьмены ў грамадзянскай супольнасьці.
Праграма “Лідэрства ў грамадзянскай супольнасьці” грунтуецца на мадэлі актыўнага навучаньня (Action Learning Model), якое будзе ажыцьцяўляцца ў працэсе практычнай дзейнасьці, арганізаванай у экспэрымэнтальных камандах.
Праграма ажыцьцяўляецца з траўня па сьнежань 2012 году. Конкурс адкрыты для грамадзянаў Беларусі старэйшых за 18 гадоў, якія маюць досьвед грамадзкай працы ня меньш за 1 год, і уцягнутых у вырашэньне праграмных пытаньняў.
Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць на электронны адрас: fellowship.pact@gmail.com падрабязнае рэзюмэ, кантакты дзьвюх асобаў, якія рэкамэндуюць да ўдзелу, эсэ (максымум 2 старонкі), дзе пазначыць матывацыю ўдзелу ў праграме, разуменьне актуальнасьці станоўчых сацыяльных зьменаў у грамадзтве, апісаньне таго, што заяўнік можа зрабіць для ажыцьцяўленьня зьменаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 23 красавіка 2012 году.
Падрабязная інфармацыя – у даданым файле Pact.
Зараз Вы тут: Навiны » ШКОЛА “ЛІДЭРСТВА Ў ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ”
