Зараз вы тут: Навiны » Сэрыя сустрэчаў зь нямецкімі экспэртамі па тэматыцы “сацыяльная сфэра”

Менскі міжанародны адукацыйны цэнтар ды Праграма падтрымкі Беларусі арганізуюць у межах тэматычнай групы “Сацыяльная сфэра” сэрыю сустрэчаў зь нямецкімі экспэртамі, якія прадстаўляюць дзяржаўныя ды няўрадавыя ўстановы й арганізацыі ды маюць шматгадовы вопыт арганізацыі працы з сацыяльна слабымі катэгорыямі насельніцтва.

Асноўнай мэтай сустрэчаў зьяўляецца прэзэнтацыя нямецкага вопыту ў сфэры стварэньня ды фунцыянаваньня сацыяльных прадпрыемстваў для людзей з асаблівымі патрэбамі й закупка дзяржавай сацыяльных паслугаў, якія прадастаўляюцца некамэрцыйнымі арганізацыямі.

Першая сустрэча з экспэртамі адбудзецца 5 траўня ў канфэрэнц-залі IBB па адрасе: пр. Газэты Праўда, 11 ў 14.00. Сустрэча будзе праходзіць у фармаце “адчыненых дзьвярэй”, то бок удзельнічаць змогуць усе зацікаўленыя асобы. Наступныя сустрэчы адбудуцца 31 траўня й 17 чэрвеня.

Падрабязней аб тэмах і дакладах чытайце ў даданым файле “Invitation_letterIBB_Briefform“.

Заяўкі высылайце на эл. адрас: giris@ibb.by. Падрабязная праграма будзе дасланая дадаткова.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 траўня.

Кантакты: Натальля Гірыс, каардынацыйнае бюро Праграмы Падтрымкі Беларусі, 220004 Менск, вул. Сухая, 25, тэл./факс (017) 200 31 82, www.fpb-belarus.org

Паводле рассылкі БАСР.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары