Зараз вы тут: Навiны » Сэмінары па рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў

19 чэрвеня ў Віцебску й 20 чэрвеня ў Магілёве адбудуцца сэмінары “Стварэньне й рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў”. Падчас сэмінараў будуць разгледжаныя  асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку й практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя ўзоры дакумэнтаў.  Усе ўдзельнікі атрымаюць асобнік кнігі “Стварэньне некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі : прававыя аспэкты”.

Трэнэрамі на сэмінарах будуць дасьведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамэрцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, і Юры Чавусаў, Асамблея НДА. Падчас мерапрыемстваў трэнэры будуць гатовыя даць кансультацыі па любых прававых пытаньнях, зьвязаных з рэгістрацыяй некамэрцыйных арганізацыяў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: ngo@belngo.info з пазнакаў у тэме “Seminar”. У заяўцы пазначце імя, прозьвішча, горад, тэлефон і скайп кандыдата.

Месца правядзеньня сэмінара адабраным кандыдатам будзе паведамленае асабіста.

Арганізатары мерапрыемства кампэнсуюць удзельнікам выдаткі на праезд зь іншых гарадоў, забясьпечаць харчаваньне.

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 чэрвеня.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


1 + = 3

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары