Фонд “Понціс” (Славакія) і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь) запрашаюць беларускія грамадзкія арганізацыі прыняць удзел у праграме: “Наладжваньне супрацоўніцтва паміж грамадзкім і дзелавым сэктарамі Беларусі на аснове славацкага досьведу”.
Увосень 2010 году ў межах праграмы будзе арганізавана 3 сэмінары па нарошчваньні ўнутранага патэнцыялу беларускіх грамадзкіх арганізацыяў. Сэмінары будуць сканцэнтраваныя на наступных пытаньнях:
– умацаваньне арганізацыйнага патэнцыялу грамадзкіх аб’яднаньняў (місія, стратэгічнае плянаваньне ды інш.);
– як распачаць камунікацыю зь бізнэс-кампаніямі;
– як зьвярнуцца да кампаніі з прапановай двухбаковага супрацоўніцтва;
– кансультацыі, датычныя дзейнасьці арганізацыяў.
Усе сэмінары будуць мець інтэрактыўную форму й праводзіцца славацкімі экспэртамі, а таксама прадстаўнікамі славацкіх кампаніяў. Адна з найбольш важных частак праграмы – выпрацоўка ўдзельнікамі прапановаў па супрацоўніцтве зь бізнэсам.
Праз узаемадзеяньне й сумесную актыўнасьць будзе наладжанае сталае супрацоўніцтва беларускіх грамадзкіх арганізацыяў, зацікаўленых у разьвіцьці кантактаў зь бізнэсам, дзеля камунікацыі паміж сабой, абмену інфармацыяй, ведамі, досьведам і ідэямі.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, форма якой знаходзіцца ў даданым файле “Anketa.doc”, і даслаць яе на эл. адрас: application.NGO@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ў даданым файле “Zaprashenne“.
Паводле рассылкі belngo.info