Зараз вы тут: Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Семінар-майстэрня “Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці ”

 Для тых, хто працуе з праблематыкай палітыкі ў сферы культуры
Для тых, каму хочацца болей чым толькі захоўваць беларускую культурную своеасаблівасць
Для тых, хто імкнецца да грамадскіх перамен у сферы і сродкамі культуры
Для тых, хто шукае магчымасці пашырыць рамкі свайго разумення і дзейнасці

 Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашае актывістаў і лідараў беларускіх культурніцкіх арганізацый, ініцыятываў і праектаў прыняць удзел у адмысловым выяздным семінары-майстэрні “Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці” 14-16 жніўня 2015 г., база пад Менскам.

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара-майстэрні:

  • Запатрабаваныя і сензітыўныя зоны беларускага соцыюма для працы з культурнымі тэматызмамі (культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны i iншыя)
  • Роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці
  • Выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» i iншых мiжнародных механiзмаў як сродка грамадскага кантролю і адвакатыўнага ўплыву на палітыку ў сферы культуры
  • Актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы
  • Магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы
  • Праектнае планаванне і праектны мэнэджмент для суб’ектаў сферы культуры

У межах семінара-майстэрні будуць арганізаваныя майстар класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектару і культурніцкай сферы ў Беларусі.

У выніку ўдзельнікі семінара-майстэрні:

  • Прадставяць свае ідэі і бачанне патрэбаў і магчымасцей рэформ і дзеянняў у сферы і сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства
  • Распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі.
  • Больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці канвенцыі ЮНЕСКА і яе рэгулярнага маніторынгу.
  • Разбудуюць сваю сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастацных полісі зонах беларускай культурніцкай прасторы.

Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзелу ў семінары-майстэрні неабходна да 3 жніўня 2015 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас: eurobelkultura@gmail.com

Інфармацыя пра семінар-майстэрню таксама даступная на сайце http://eurobelarus.info

Чакаем вашых заявак!

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары