Зараз вы тут: Навiны » Сэмінар для жанчын у Гародні

Запрашаем Вас на сустрэчу з сабой. З сваімі страхамі, надзеямі і схаванымі марамі. У нас будзе 7 гадзін каб наладзіць стасункі з сабой, адна з адной і сьветам. Праз рух, слова і гучаньне.

Сэмінары пройдуць 19 і 20 чэрвеня ў Гародні. Час сэмінара – з 13.00 да 19.00.

На сэмінары Вы здолееце:

асэнсаваць праз казку, наколькі Вы любіце сваё цела,

– адчуць сваю душу і яе глыбіню

– патаньчыць, выпусьціць на волю свае эмоцыі і паназіраць за імі

– даведацца пра ступень сваёй адкрытасьці

– убачыць свае праблемныя зоны

– зазірнуць за межы звыклага ўспрыняцьця сябе

– зразумець, ці шчырыя Вы перад самімі сабой

Колькасьць удзельніц абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.

Кошт удзелу – 40 тысяч рублёў. Зніжку ў 15% могуць атрымаць тыя, хто прывядзе з сабой аднаго чалавека.

Вядучыя:

Алена Вялічка  (Вэлком +375296450612), трэнер сацыяльна-псіхалагічных трэнінгаў і сэмінараў, каардынатарка адукацыйных праграм для жанчын, вядучая жаночых груп. Выкарыстоўвае інтэрактыўныя метады навучаньня з прыцягненьнем спантаннага танца, аўтэнтычнага руху і перфоманса. Спецыялізуецца на стварэньні прасторы па раскрыцьці магчымасьцяў і на задаваньні патрэбных пытаньняў.

Натальля Гузель (МТС +375297-82-44-85), паэтка, вядучая сэмінара для жанчын “Як можа рэалізаваць сябе сучасная жанчына?”. Спецыялізуецца на раскрыцьці талентаў у жанчынах.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


− 1 = 5

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары