Міжнародны моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа правоў Чалавека й грамадзянскіх дзеяньняў пры падтрымцы Беларускага Дому Правоў Чалавека ў выгнаньні абвесьцілі набор на ўдзел у сэмінары для маладых і пачынаючых праваабаронцаў і грамадзкіх актывістаў пад назвай “Базавы курс па Правах Чалавека й дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў”.
Сэмінар пройдзе 6 сьнежня ў Вільні, на базе Дому правоў чалавека.
Удзел у сэмінары бясплатны. Арганізатары забясьпечваюць харчаваньне ўдзельнікаў, па папярэдняй дамоўленасьці можа быць аплочаны праезд і прадастаўленае пражываньне.
Працоўная мова – расейская.
Каб узяць удзел у сэмінары, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца на сайце: http://inthrschool.org/application/universalnaya-anketa(папярэдне неабходна рэгістрацыя на сайце).
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 лістапада 2011 году.
Для грамадзянаў Беларусі, якім неабходна шэнгенская віза, апошні тэрмін падачы заявак: 20 лістапада 2011 году.
Паводле ampby.org