25 верасьня (субота) у Менску адбудзецца сэмінар-трэнінг, прысьвечаны камунікатыўным стратэгіям няўрадавых арганізацыяў. Сэмінар будуць весьці сумесна чэскі ды беларускі трэнэры.
Праграма сэмінара:
1. Сайт як твар арганізацыі.
2. Як рабіць рэкляму сваёй арганізацыі offline і online.
3. Каналы камунікацыі: youtube, facebook, twitter…
4. Рассылка, mailing лісты: стварэньне ды адміністраваньне.
5. Бясплатныя рэсурсы Інтэрнэту, якія можна выкарыстоўваць для працы арганізацыі.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд ды забясьпечаць харчаваньне ўдзельнікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, якія займаюцца ў сваёй арганізацыі рэклямай, піярам ды камунікацыямі.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “anketa“, і даслаць яе на дзьве электронныя адрэсы: ngo@belngo.info і info@civicbelarus.eu
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 верасьня (аўторак) да 17.00.
Пра месца і дакладны час сэмінара адабраным удзельнікам будзе паведамлена 22 верасьня.
Для тых, хто жадае атрымаць індывідуальную кансультацыю, будзе арганізаваная сустрэча з чэскім трэнэрам 26 верасьня (нядзеля).