Зараз вы тут: Навiны » СЭМІНАР “ЛІДАР АДУКАЦЫЙНЫХ ГУРТКОЎ”

Моладзевая рэспубліканская арганізацыя “Грамадзянскі форум” (www.civilforum.eu) запрашае да ўдзелу ў трохдзённым сэмінары па адукацыйных гуртках маладых, актыўных, цікавых людзей ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў.

У часе мерапрыемства ўдзельнікі змогуць даведацца, што такое нефармальная адукацыя, формы й мэтады, энэрджайзэры, гульні, SWAT-аналіз, тайм-мэнэджмэнт, а таксама навучацца прыдумляць і рэалізоўваць праекты па нефармальнай адукацыі.

Сэмінар пройдзе з 30 верасьня па 2 кастрычніка 2011 году пад Менскам. Ад’езд зь Менску 30 верасьня а 12 гадзіне. Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне, выдаткі на праезд пакрываюцца пры ўмове наведваньня ўсіх заняткаў.

Умовы ўдзелу:

– узрост ад 16 да 25 гадоў;
– лідарскія, арганізатарскія здольнасьці ці жаданьне іх набыць;
– рэгістрацыйны ўнёсак 30 тысячаў беларускіх рублёў;
– мець на руках пашпарт (патрэбны для засяленьня).

Каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “anketa_gr.f”, а таксама напісаць матывацыйны ліст на тэму: “Чаму я хачу ўдзельнічаць у сэмінары па адукацыйных гуртках” і даслаць на электронны адрас: cf.minsk@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары