Цэнтар прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў ладзяць сэмінар-кансультацыю “Стварэньне і рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў”. Падчас сэмінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам.
Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў.
Трэнэрамі на сэмінары будуць дасьведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамэрцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, Юрый Чавусаў, Асамблея НДА.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з Менску і рэгіёнаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі. Удзельнікам з іншых гарадоў будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя адрасы: ngo@belngo.info ды info@lawtrend.org з пазнакай у тэме ліста “Seminar2012”. У заяўцы пазначце імя, прозьвішча, месцажыхарства, тэлефон і, пры магчымасьці, скайп кандыдата, назву арганізацыі альбо ініцыятывы, што ствараецца.
Сэмінар-кансультацыя адбудзецца 16 красавіка ў Менску ў памяшканьні Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх, уваход праз дзьверы №16).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 12:00, пачатак у 12:30 (працягласьць – да чатырох гадзінаў).
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 красавіка 2012 году.
Зараз вы тут: Навiны » СЭМІНАР-КАНСУЛЬТАЦЫЮ ПА РЭГІСТРАЦЫІ НЕКАМЭРЦЫЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ