Зараз вы тут: Навiны » САЙТ AMPBY.ORG ЗАПРАШАЕ ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ У ГУРТОК “МОЛАДЗЕВАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА”

Гурток  – гэта форма навучаньня. Гурток “Моладзевая журналістыка” прапануе тым, хто зацікаўлены ў тэме інтэрнэт-журналістыкі, зьбірацца раз на тыдзень, каб  вызначаць цікавыя тэмы, шукаць інфармацыю, самім дасьледваць і разглядаць пытаньні, дыскутаваць і абмяркоўваць, запрашаць экспэртаў і г.д.

Удзельнікі гуртка будуць пісаць артыкулы, разьбіраць іх, правіць і ўсяляка павышаць уласныя навыкі й веды ў гэтай галіне, а таксама наведваць прэс-канфэрэнцыі ды мерапрыемствы з моладзевага жыцьця, рабіць  навіны ды рэпартажы. Матэрыялы будуць апублікаваныя на сайце ampby.org .

Аніякіх абмежаваньняў для ўдзелу няма. Каб патрапіць у гурток, неабходна даслаць свае кантакты на эл. адрас: press@ampby.org

Апошні тэрмін падачы заявак: 27 верасьня.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары