Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Навiны, Слайдшоу » Сакавіцкія Сустрэчы 2018: запрашаем на святкаванне багацця і разнастайнасці грамадзянскай актыўнасці!

20 – 21 красавіка 2018 ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018».

Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума вас чакаюць:

  • дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
  • лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;
  • бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
  • адукацыйныя гульні;
  • выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
  • новыя знаёмствы і кантакты.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума і ў сацыяльных сетках – сачыце за нашымi навiнамi.

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 – Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы з’яўляецца членам Адкрытага арганізацыйнага камітэта Форума.

Пра папярэдняе мерапрыемства – Сакавіцкія сустрэчы – 2017 – можна паглядзець тут

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2018 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары