Зараз вы тут: Навiны » Рыхтуецца Форум экалягічных арганізацыяў-2010

Галоўнай мэтай Форуму зьяўляецца ўзмацненьне грамадзкага экалягічнага руху Беларусі, выпрацоўка кансалідаваных рашэньняў па актуальных экалягічных праблемах ды партнэрскіх мэханізмаў іх рашэньня.

Плянуемые тэмы Форуму-2010:

– Біаразнастайнасьць.

– Орхуская канвэнцыя.

– Здароўе й ахова навакольнага асяродзьдзя.

Таксама плянуецца правядзеньне прэзэнтацыяў і круглых сталоў па Зялёнай эканоміцы й адукацыі ў інтарэсах устойлівага разьвіцьця.

Арганізацыйны камітэт зацікаўлены ў атрыманьні прапановаў па правядзеньні паралельных мерапрыемстваў у межах Форуму.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі экалягічных грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, незалежныя экспэрты ды актывісты.

Кантактная інфармацыя аргкамітэту: greenforum.by@gmail.com, www.greennforumby.info

Рэгістрацыя ўдзельнікаў форума пачнецца ў чэрвені.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары