Зараз вы тут: Навiны » Рэгіянальныя сэмінары прадстаўніцтва ЭЗ

Прадстаўніцтва Эўразьвязу і Сумесны тэхнічны сакратарыят Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь, у межах Эўрапейскага інструмента добрасуседства і партнэрства, запрашае прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў для ўдзелу ў другім рэгіянальным Сэмінары для патэнцыйных заяўнікаў і партнэраў па Праграме.

Сэмінар прысьвечаны спабору праектных прапановаў, які быў адкрыты 4 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя аб Праграме – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.enpi-cbc.eu.

Для ўдзелу можна абраць адзін з 4 рэгіёнаў:

·        1 сьнежня – Гародня, гасьцініца «Турыст», пр. Я. Купалы, 63.

·        6 сьнежня – Магілёў, унівэрсытэт імя А.Куляшова.

·        7 сьнежня – Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Раў.

·        13 сьнежня – Віцебск, гатэльны комплекс «Лучеса».

За больш падрыбязнай інфармацыяй і для рэгістрацыі зьвяртайцеся на эл.адрас giedrius.surplys@enpi-cbc.eu , факс +370 5 261 0498 альбо тэлефон +370 5 261 3809.

Апошні тэрмін рэгістрацыі ў Гародні, Магілёве, Менску – да 26 лістапада.

Рэгістрацыя ў Віцебску – да 8 сьнежня.

Для рэгістрацыі неабходна паведаміць імя і прозьвішча; арганізацыю, якую прадстаўляеце; эл.адрас і тэлефон; горад правядзеньня сэмінара.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары