Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Рэгіянальная Летняя Акадэмія краін рэгіёна Усходняга суседства “Прафесійная падрыхтоўка адукатараў дарослых”

Рэгіянальная Летняя Акадэмія краін рэгіёна Усходняга суседства праходзіла з 2 па 9 чэрвеня недалёка ад г. Львова і была арганізавана Прадстаўніцтвам DVV International ва Ўкраіне.

Група беларускіх спецыялістаў у сферы дадатковай адукацыі мела магчымасць абмеркаваць пытанні прафесійнай падрыхтоўкі адукатараў дарослых у розных краінах пад час Летняй Акадэміі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, установаў павышэння кваліфікацыі і перакваліфікацыі, ВНУ, цэнтраў адукацыі, навуковых установаў, супрацоўнікі DVV International з Нямеччыны, Беларусі, Грузіі, Украіны, Арменіі, Узбекістана, Малдовы. У мерапрыемстве таксама прыняла удзел прадстаўніца Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.

На працягу тыдня 32 прадстаўнікі і 6 экспертаў з 10 краін распавядалі пра досвед арганізацыі адукацыйнай працы з дарослымі, знаёміліся з сістэмай павышэння кваліфікацыі адукатараў у Эстоніі і Нямеччыне, абмяркоўвалі праекты ў галіне адукацыі дарослых у нацыянальных кантэкстах.

Сярод праблемаў, з якімі сутыкаюцца адукатары ў розных краінах, найбольш актуальнымі былі азначаныя адсутнасць нарматыўнай базы і кваліфікацыйных стандартаў, недахоп даследчыцкіх і метадычных матэрыялаў, адсутнасць альбо недахоп магчымасцей для прафесійнай падрыхтоўкі адукатараў, нізкі ўзровень супрацы паміж правайдэрамі адукацыйных паслугаў для дарослых.

Удзельнікі Летняй Акадэміі падрыхтавалі канцэпцыі развіцця адукацыі дарослых у Малдове, Украіне і Беларусі. Беларуская каманда ў праекце канцэпцыі сфакусавалася на важнасці фармавання супольнасці адукатараў, папулярызацыі ідэі адукацыі дарослых і распаўсюджвання досведу лепшых практык адукацыі дарослых.

Новыя веды, атрыманыя падчас Летняй Акадэміі, прадстаўніца Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы зможа скарыстаць у межах працоўнай групы па тэме “Адукацыя дарослых”.

Паглядзець відэа аб мерапрыемстве:

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары