Зараз вы тут: Навiны » Распачаўся прыём заявак на ўдзел у Дзявятым нацыянальным конкурсе школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

Паважанае спадарства!

Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”” запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у

Дзявятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы – каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў па формуле, аналагічнай двум папярэднім: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.

У 2011 годзе па выніках папярэдняга пісьмовага тэста і фінальных камандных спаборніцтваў перамагла каманда СШ № 1 г. Крычава.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме

“Еўрапейскія аб’яднанні: ўчора, сёння, заўтра”

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы:

  1. 1. Паўфіналы – плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў).
  2. 2. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў).

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Парадак правядзення і конкурсныя заданні поўфіналаў:

  1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі);
  2. “Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі”: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу);
  3. “Пазнай краіну”. З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак;
  4. “Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?”: конкурс-разважанне (хатняе заданне).

Крытэрыі ацэнкі:

–         Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму);

–         Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання;

–         Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі;

–         Арыгінальнасць дэманстрацыі;

–         Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне.

  1. Брэйн-рынг. Тэма: “Еўрааб’яднанні ў мінулым”;
  2. Конкурс – сюрпрыз (на агульную эрудыцыю)

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?”, просім Вас да 9 красавіка 2012 г. даслаць заяўку на ўдзел у паўфінале на электронны адрас igken11@gmail.com, указаўшы:

Мясцовасць:

Навучальная ўстанова:

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл. mail:

 

Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 28 красавіка па 1 мая 2012 г. Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтва для кожнай каманды будуць вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 20 красавіка. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны абед пасля падвядзення вынікаў паўфінала.

Чакаем Вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


× 2 = 8

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары