Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Кнігі, Навiны, Слайдшоу » Публічная справаздача Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) падрыхтавала публічную справаздачу аб дзейнасці Асацыяцыі за 2017 і 2018 гады, якую можна спампаваць на сайце http://adukatar.net на беларускай ці ангельскай мове. 

Кірунак дзейнасці і развіцця Асацыяцыі ў гэты перыяд определеяли тры гэтыя прыярытэты:

  1. Ўплыў на рамкавыя ўмовы і парадак дня нефармальнай і дадатковай адукацыі
  2. Развіццё нефармальнай адукацыі ў рэгіёнах
  3. Умацаванне патэнцыялу АДАіА і арганізацый-членаў

За два гады Асацыяцыя ўдзельнічала а рэалізацыі пяці праектаў. Агульны памер фінансавых сродкаў, якія адміністравала Асацыяцыя за гэты перыяд, склаў 188 343 еўра. Бюджэт арганізацыі складаўся з бюджэтаў праектаў, сяброўсскіх узносаў і добраахвотных ахвяраванняў. 

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы прымала актыўны удзел у дзейнасці Еўрапейскай Асацыяцыі адукацыі дарослых, Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (на міжнародным узроўні і ў межах дзейнасці Беларускай нацыянальнай платформы), а таксама сеткі па грамадзянскай адукацыі ва Усходняй Еўропе (EENCE).

У планах арганізацыі: павышэнне ўплыву на рамкавыя ўмовы і парадак дня нефармальнай і дадатковай адукацыі: працяг дзейнасці, накіраванайразвіццё нефармальнай адукацыі ў рэгіёнах; ўмацаванне патэнцыялу АДАіА і арганізацый-членаў; работа па паляпшэнню фінансавай ўстойлівасці і кіравання арганізацыі.

Тэкст публічнай справаздачы на беларускай ці ангельскай мовах размешчана на сайце http://adukatar.net. 

У склад АДАіА ў гэты перыяд ўваходзіла 14 арганізацый-сябраў (у тым ліку тры камерцыйныя адукацыйныя арганізацыі), якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы па розных тэмах, для розных мэтавых груп на тэрыторыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Кіраўніцтвам Асацыяцыі ажыццяўлялася актыўная праца, накіраваная на павышэнне якасці працы офіса АДАіА з сяброўскімі арганізацыямі і на павышэнне прывабнасці Асацыяцыі новых арганізацый. Асацыяцыя пачала распрацоўку новай сяброўскай палітыкі, якая прадугледжвае спрошчаную працэдуру прыняцця новых арганізацый у члены АДОиП, а таксама прадастаўленне самаакупнымі і камерцыйных паслуг незалежна ад наяўнасці праектаў. Памер сяброўскага ўнёску ў Асацыяцыі паменшылі ў тры разы і сёння ён складае 4 базавыя велічыні ў год. 

Асацыяцыя гатова да пашырэння і адкрыта да супрацоўніцтва!

РАЗАМ МЫ ЗМОЖАМ БОЛЬШ!

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2019 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары