Кансорцыюм беларускіх і літоўскіх арганізацыяў пад эгідай Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфэра” (Беларусь) абвесьцілі пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасьня 2011 году ў г.Коўна, Літва.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя дасьледчыкі, экспэрты й адмыслоўцы ў пазначаных галінах.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне, забясьпечаць візавую падтрымку.
Працоўныя мовы Кангрэсу: беларуская, ангельская й літоўская.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на электронны адрас: icbs@palityka.org наступныя дакумэнты:
– CV на беларускай, ангельскай, літоўскай ці іншай працоўнай мове;
– тэзісы выступу – да 400 словаў, на любой працоўнай мове.
Таксама ў лісьце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2011 году.
Падрабязная інфармацыя пра Кангрэс – на сайце: http://palityka.org/2011/02/pryyom-zayavak-na-udzel-u-kangrese/