Зараз вы тут: Навiны » Прэзентацыя методыкі “Актыўная Ацэнка” і новых метадычных выданняў для педагогаў

Мінск, 11 снежня

Запрашаем на прэзентацыю методыкі “Актыўная Ацэнка” і новых метадычных выданняў для педагогаў. У праграме:

1. Прэзентацыя методыкі “Актыўная Ацэнка” і сайта http://aacenka.by/

2. Прэзентацыя метадычных выданняў

Сайт http://aacenka.by/ – новы  інфармацыйны рэсурс для беларускіх настаўнікаў, які прадстаўляе надзвычай папулярную ў свеце інавацыйную сістэму навучання  “Актыўная Ацэнка” (Formative Assessment). Сайт ставіць сваёй мэтай папулярызацыю методыкі “Актыўная Ацэнка” ў школах Беларусі.

На прэзентацыі выступяць эксперты з Польшчы і Беларусі, беларускія настаўнікі, якія ўжо паспрабавалі  працаваць  паводле прынцыпаў “Актыўнай Ацэнкі”. Прадугледжана правядзенне майстар-класа па выкарыстанні методыкі “Актыўная Ацэнка”. Удзельнікі прэзентацыі абмяркуюць перавагі “Актыўнай Ацэнкі”, шляхі і бар’еры для яе распаўсюджвання ў нашай школе.Пытанні для дыскусіі:

– АА як філасофія навучання

– як зрабіць, каб вучні  адчулі адказнасць за ўласную навуку і здолелі вучыцца самастойна

– якія чыннікі ўплываюць на навучальную атмасферу ў класе

– як ужываць на практыцы элементы АА

– якім чынам заахвоціць бацькоў да супрацы

– як папулярызаваць ідэі АА сярод настаўнікаў

Запрашаем усіх зацікаўленых! Мерапрыемства адбудзецца 11 снежня (нядзеля) у памяшканні Галерэі “Ў” па адрасе: г. Мінск, пр Незалежнасці 37а. Пачатак у 10.30, заканчэнне ў 15.30.

Колькасць месцаў абмежавана, таму просім  пацвердзіць свой удзел на мэйл info@aacenka.by. Даведкі праз тэлефоны: +375296512270Тамара, +375293779959 Наталля.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары