Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашае заіцкаўленых правайдэраў дадатковай адукацыі дарослых прыняць удзел у прэзентацыі пілотнай версіі стандартаў якасці правайдэраў адукацыі дарослых BELLAQUA.
Сістэма BELLAQUA мае стаць аналагам ISO, арыентаваным на адукацыйныя арганізацыі рознага маштабу.
BELLAQUA прадугледжвае ацэнку арганізацыі па 5 кампанентах:
- Адукацыйныя магчымасці
- Інфармацыя
- Адукацыйны працэс
- Адукатары
- Сістэма менеджменту і лідарства правайдэра
Кожны кампанент дае ўяўленне пра магчымыя кропкі росту ў пэўнай частцы дзеянняў правайдэра і складаецца з дэталевага апісання індыкатараў, якія неабходна выканаць для атрымання якасных вынікаў. Такім чынам, BELLAQUA мае дапамагчы правайдэрам павысіць якасць сваіх паслуг праз аптымізацыю ўсіх працэсаў арганізацыі.