Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” запрашае прыняць удзел у працоўнай сустрэчы “Прэзэнтацыя вопыта ЗША ва ўзаемадзеяньні дзяржаўнага, камэрцыйнага й грамадзкага сэктараў”, якая адбудзецца ў Менску 4 лістапада з 11.00 да 13.00 у канфэрэнц-залі гатэля “Плянэта”.
З 25 верасьня па 17 кастрычніка гэтага году 7 экспэртаў зь Беларусі (В. Журакоўскі, МАГА “АКТ”; С. Зінкевіч, МАГА “АКТ”; З. Змушко, Мазырскі цэнтар падтрымкі прадпрымальніцтва; І. Курапаценкава, НДІ працы Мінтруда й сацабароны; А. Любінская, БГА “Пазытыўны рух”; С. Тарасюк, Фонд падтрымкі сельскіх тэрыторыяў; А. Цітова, ГА “БелАДДІіМІ”) вывучылі вопыт сацыяльнай замовы й ролі дзяржаўна-прыватнага партнэрства ў межах праграмы міжнародных візытаў (?nternational Visitor Leadership Program) Дзярждэпатрамэнта ЗША.
Падчас прэзэнтацыі ўдзельнікі візыту падзеляцца інфармацыяй і ўражаньнямі аб:
– практыцы фінансаваньня дзяржавай некамэрцыйных арганізацыяў ЗША;
– вопыце працы ВІЧ-сэрвісных арганізацыяў Амэрыкі (прагляд відэа аб працэсе тэставаньня на ВІЧ, вынікі якога бачныя цягам 2 хвілінаў);
– вопыце вырашэньня праблемаў дзяцей-інвалідаў;
– вопыце ўзаемадзеяньня дзяржаўных органаў і некамэрцыйных арганізацыяў;
– як некамэрцыйныя арганізацыі будуюць і утрымліваюць дамы для незабясьпечаных грамадзянаў.
Арганізатары кампэнсуюць іншагароднім удзельнікам праезд пры ўмове прадастаўленьня арыгіналаў квіткоў паштовым пераводам. У сувязі з абмежаваным бюджэтам пытаньне аплаты праезду неабходна папярэдне ўзгадніць да 3 лістапада з Надзеяй Левішчавай праз тэл.: +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29 альбо эл. пошту: act.trainings@gmail.com
Паводле рассылкі belngo.info