Зараз вы тут: Навiны » Праз актыўнае краязнаўства – да кансалідацыі мясцовых супольнасцяў – Тыдзень НФА-2011 ў Вілейцы.

24 верасня 2011 г. у Беларусі распачнецца VI Тыдзень нефармальнай адукацыі. У гэтым годзе тэматычнай рамкай мерапрыемстваў стала “Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё”.

Сярод мерапрыемстваў Тыдня – семінар-практыкум “Актыўнае краязнаўства”, які

24-25 верасня 2011 г.ладзіць Вілейская гімназія № 2 у партнёрстве з Ініцыятыўнай групай МП-21 г. Вілейка і Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.. На думку арганізатараў, гісторыка-краязнаўчая тэматыка можа стаць падставай для абмеркавання важных праблем грамадскасці. Падчас семінара з дапамогай розных формаў працы плануецца вывучэнне накірункаў актыўнага краязнаўства, таксама адбудзецца знаемства з малавядомымі старонкамі гісторыі, жыцця і дзейнасці жыхароў Вілейшчыны, будуць распрацаваны новыя Зяленыя маршруты.

Каментуе каардынатар мерапрыемства Міхаіл Петух:

–          Семінар скіраваны, у першую чаргу, на педагогаў, працаўнікоў культуры, сацыяльных службаў, цэнтра занятасці, паколькі спецыфіка саміх гэтых прафесій прадугледжвае актыўныя штодзённыя  размовы з вялікай колькасцю мясцовых жыхароў рознага ўзросту і сацыяльнага палажэння. Яны могуць не толькі садзейнічаць распаўсюджванню новых ведаў, але і значна актывізаваць і кансалідаваць мясцовую супольнасць на вывучэнне і захаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў Вілейшчыны, на прабуджэнне грамадзянскай ініцыятывы для паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў горадзе і раёне.

Запрашаюцца ж да ўдзелу ў семінары ўсе жадаючыя.

Семінар пройдзе на базе Гімназіі №2 ( Вілейка, вул. Чапаева – 65). Пачатак –  24 верасня а 10.00 Пазнаеміцца за падрябязнай праграмай мерапрыемства можна тут

Спраўка сайта: Арганізатары Тыдня: Установа адукацыі «Міжнародны прыватны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ», ТАА «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Азнаёміцца з праграмай усяго Тыдня НФА-2011, а таксама даведацца пра месца і час правядзення іншых мерапрыемстваў можна на сайтах www.adukatar.net, www.zautra.by, www.eurobelarus.info, www.n-europe.eu, www.dvv-international.by,  www.ampby.org .

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары