Зараз вы тут: Навiны » Прававая школа маладых эколагаў. Мінск-Гродна. Анкета – да 18 красавіка 2014г.

 Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр ўстойлівага развіцця», Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ», Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта запрашаюць да  удзелу ў Прававой школе маладых эколагаў.

У рамках Школы будзе праведзена 5 двухдзённых сесій у г. 
Мінску і г. Гродна па наступнай тэматыцы: 

  • прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця (Мінск, красавік 2014 года); 
  • прававыя аспекты выдалення аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах (Гродна, май 2014 г.); 
  • экалагічныя правы грамадзян Беларусі (Мінск, верасень 2014 г); 
  • асаблівасці адказнасці за парушэнне экалагічнага заканадаўства (Гродна, кастрычнік 2014); 
  • прававыя механізмы аховы навакольнага асяроддзя (Мінск, лістапад 2014 года). 

Па рашэнні арганізатараў школы магчымыя змены ў тэматыцы.

Першая сесія пройдзе з 24 па 25 красавіка 2014 на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (г. Мінск, вул. Ленінградская, 8). 

Удзел у мерапрыемствах школы бясплатны.  

Арганізатары школы забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд і пражыванне іншагародніх удзельнікаў за кошт сродкаў праекта «Інфармацыйна-прававая падтрымка маладых эколагаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя» Праграмы СЕКТАР Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця. 

Жадаючым прыняць удзел у школе неабходна да 18 красавіка 2014  накіраваць па электроннай пошце на адрасalbert.zhloba@gmail.com запоўненую Анкету ўдзельніка. 

Адрас аргкамітэта: 
220030 г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 310 
 тэл. / факс (017) 2095577
 
Інфармацыя для кантактаў:
тэл. + 375 29 8648 401, Жлоба Альберт Анатольевіч
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары