Зараз вы тут: Навiны » Праграма «Універсітэт Залатога Веку» запрашае слухачоў на новы акадэмічны год

 

Праграма «Універсітэт Залатога Веку» запрашае слухачоў на новы акадэмічны год

 

Калі вам 55+, калі вы маеце вольны час і жаданне апынуцца ў цікавай кампаніі актыўных людзей, калі маеце ахвоту навучацца і рабіць карысныя справы, то вам – да нас!

Мы – гэта праграма сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей «Універсітэт Залатога Веку», якая распачалася ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

Гэта першая ў Беларусі пляцоўка для інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей.  За гэты час удзел у нашай праграме ўзяло ўжо больш за 150 чалавек.

На працягу навучання ва “Універсітэце Залатога Веку”, якое доўжыцца з кастрычніка да красавіка, нашыя навучэнцы вывучаюць розныя мовы, вучацца карыстацца кампутарам і інтэрнэтам, маляваць, вандруюць па родным горадзе, авалодваюць сакрэтамі садаводства і г.д.  У гэтым акадэмічным годзе дададуцца і новыя секцыі!

Каб стаць удзельнікам нашай праграмы дастаткова:

– затэлефанаваць да 15 верасня па нумарах 75-71-72 альбо (8-029) 284-77-99 (Лана) з 11.00 да 18.00

– прыйсці на суразмову і атрымаць дадатковую інфармацыю пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, яго мэты і прынцыпы працы, пазнаёміцца з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы секцый УЗВ.

Пасля знаёмства з плануемай на 2012-2013 гг. праграмай працы УЗВ вы зможаце запоўніць анкету-заяўку, па выніках якой будзе прымацца рашэнне пра залічэнне вас у якасці слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”.

Перавагай у час адбору будуць карыстацца:

– асобы пенсійнага ўзросту, якія маюць высокую матывацыю да ўласнага інтэлектуальнага і фізічнага развіцця, удзелу у жыцці грамадства;

– удзельнікі праграмы ў 2010-2012 гг., якія атрымлівалі пасведчанне пра ўдзел у ёй;

– асобы, якія ўжо не працуюць альбо маюць дастаткова часу, каб наведваць заняткі і секцыі “Універсітэту Залатога Веку” (у тым ліку ў дзённы час);

– ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій, былыя малагадовыя вязні канцэнтрацыйных лагераў.

Абавязковай умовай удзелу ў праграме з’яўляецца гатоўнасць наведваць два разы на месяц агульныя сустрэчы слухачоў УЗВ (лекцыі, трэнінгі, гасцёўні і г.д.), а таксама як мінімум адну секцыю УЗВ.

Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць “Універсітэту Залатога Веку” можна атрымаць на блогу праграмы uzv-hrodna@blogspot.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары