Чэская няўрадавая арганізацыя «Грамадзянскай Беларусь» (www.civicbelarus.eu ) запрашае да супрацоўніцтва групы лякальныз актывістаў.
Мэта праграмы — стымуляваць лякальны актывізм, садзейнічаць людзям, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці свайго рэгіёну. Праграма не ставіць сабе за мэту толькі фінансавую падтрымку лякальных ініцыятываў. Прыярытэтным зьяўляецца прафэсійны рост ініцыятываў і паляпшэньне якасьці іх дзейнасьці.
Кожна група, якая возьме ўдзел у праграме, распрацуе сумесна з «Грамадзянскай Беларусьсю» свой індывідуальны плян працы/разьвіцьця на гэты год. Таксама будзе прадстаўленая магчымасьць рэалізацыі міні-праекта для ўдзельнікаў.
Найбольш актыўныя і пасьпяховыя ўдзельнікі праекта наведаюць Чэхію, дзе сустрэнуцца са сваімі чэскімі калегамі, пазнаёмяцца з мясцовымі лякальнымі ініцыятывамі і іх досьведам працы.
Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць адказы на наступныя пытаньні на электронны адрас: info@civicbelarus.eu
– Некалькі словаў пра вашую ініцыятыву (колькі чалавек, узрост, что вас аб’ядноўвае…);
– Што вас цікавіць як групу?
– Што Вы здолелі зрабіць разам?
– Якая мэтавая аўдыторыя вашай працы, каму хочаце дапамагаць?
– Кантактная асоба (e-mail, skype, тэлефон, горад, дзе дзейнічае ініцыятыва);
– Пункт з апісаньня праграмы, якому вашая ініцыятыва не адпавядае.
Падрабязная інфармацыя пра праект – у даданым файле «civicbelarus».
Зараз вы тут: Навiны » ПРАГРАМА ПА ПАДТРЫМЦЫ МЯСЦОВЫХ АКТЫВІСТАЎ (GRASSROOTS) У БЕЛАРУСІ