Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрляндаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты зь Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя зьмены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасьці. Зьмест праекту й ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаваньням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасьць і рабіць яе больш разнастайнай.
Прыкладамі такой актыўнасьці могуць быць:
• ініцыятывы па ўмацаваньню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасьцяў, ахове прыроды, грамадзкага ўдзелу ў мясцовым самакіраваньні і г.д.;
• ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадзтве, ўкараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі й мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі й станаўленіні дэмакратыі.
Заяўкі на атрыманьне грантаў Matra/KAР зь Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце: war-matra@minbuza.nl ў Амбасаду Нідэрляндаў у Варшаве. Амбасада прадастаўляе гранты максымум да 15,000 Euro.
Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць зьвяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00-468 Warsaw, Poland, http:// www.nlembassy.pl. Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl ).
Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрляндаў у Менску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by).
Больш падрабязна чытайце па спасылцы: http://www.minbuza.nl/PostenWeb/P/Polen/Netherlands_Embassy_in_Warsaw/Products_and_Services/Funds/информация_на_бело_русском_языке/Праграма_Малых_Праектаў_Matra_KAР