Зараз вы тут: Навiны » ПРАГРАМА МАЛЫХ ГРАНТАЎ (MATRA/KAP)


Matra – Праграма Малых Праектаў (Matra/KAР) пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, якая сканцэнтраваная на дзейнасьці, скіраванай на далейшае разьвіцьцё й узмацненьне структураў адкрытага грамадзтва.

Амбасада упаўнаважаная прадстаўляць гранты максымум да 15,000 эўра.

Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект мусіць быць скіраваны на сацыяльныя зьмены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасьці. Зьмест праекту й яго мэты мусяць цалкам адпавядаць патрабаваньням Мatra.

Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасьць і рабіць яе больш разнастайнай.

Прыкладамі такой актыўнасьці могуць быць:
– ініцыятывы па ўмацаваньні першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасьцяў, ахове прыроды, грамадзкага ўдзелу ў мясцовым самакіраваньні й г.д.;
– ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
– ініцыятывы па ўмацаваньні ролі незалежных СМІ у беларускім грамадзтве, укараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі й мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі й станаўленьню дэмакратыі.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць аформленую адпаведным чынам заяўку, у якой абвязкова пазначыць інфармацыю пра арганізацыю й яе найбольш значныя дасягненьні; дэталёвае апісаньне мэтаў праекта й заплянаванай дзейнасьці; дакладнае пазначэньне, як праект умацуе пазыцыі грамадзянскай супольнасьці; выразнае вызначэньне мэтавай групы й, калі магчыма, працэдуры яе адбору; этапы зьдзяйсьненьня праекта; дэталёвы й празрысты бюджэт у Euro; ацэньваючы ўсе выдаткі й пазначаючы кожную крыніцу як прыбыткаў, так і выдаткаў (ўнёскі) арганізатараў праекта й мэтавай групы; з адзначэньнем пажаданага ўнёску Matra/KAP і на якія дакладна мэты, і даслаць на электронны адрас: war-matra@minbuza.nl альбо паштовы адрас:

Royal Netherlands Embassy
Matra/KAP
10, Kawalerii St.
00-468 Warsaw, Poland

Фонды Matra/KAP абмежаваныя. Гэта значыць, што зацьвярджэньне праекта можа быць затрыманае, нават калі ўсе вышэй пералічаныя патрабаваньні выкананы.

Падрабязная інфармацыя пра патрабаваньні да заяўкі й умовы атрыманьня гранту – на сайце: http://bit.ly/tcvBM8

Інфармацыю па праграме Matra/KAP у Беларусі можна атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрляндаў у Менску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне: (017) 262 53 23 альбо эл. пошце: nlconsulate@mail.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары