Зараз вы тут: Навiны » ПРАГРАМА МАЛЫХ ГРАНТАЎ АМБАСАДЫ ЗША

Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадзкаму дыялёгу, ахове й падтрымцы грамадзкіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіцьцю й ўзмацненьню мясцовых супольнасьцяў, мясцоваму самакіраваньню, гендэрнай роўнасьці, рэформам рынкавай эканомікі й захаваньню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэньню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.

Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасьць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву зь іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва зь мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камэрцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак зь іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Максымльны памер гранту: 24,000 даляраў ЗША.

Максымальны тэрмін рэалізацыі праекту: 1 год.

Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць заяўку “demcom_appl_form_bel”  на электронны адрас: DFSGP@usembassy.minsk.by альбо на паштовы адрас:

Аддзел інфармацыі, адукацыі й культуры
Амбасада ЗША, Менск
вуліца Герцэна 2а
Менск 220030

Заяўкі прымаюцца цягам усяго 2011 году.

Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html.

Паводле eurobelarus.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары