Зараз вы тут: Навiны » ПРАГРАМА “ЛІДЭРСТВА ДЛЯ САЦЫЯЛЬНЫХ ЗЬМЕНАЎ”

Міжнародная арганізацыя ПАКТ абвесьціла конкурс на ўдзел у праграме “Лідэрства для сацыяльных зьменаў”. Праграма Лідэрства-2011 прызваная дапамагчы лідэрам беларускіх няўрадавых арганізацяў разьвіць пэрсанальны й арганізацыйны патэнцыял, а таксама садзейнічаць супрацоўніцтву паміж арганізацыямі, з мэтай умацаваньня ўплыву на станоўчыя сацыяльныя зьмены ў сэктары, супольнасьці й краіне ўцэлым.

“Лідэрства-2011” прапануе адкрыты фармат праграмы працягласьцю 9 месяцаў. Удзельнікі будуць мець магчымасьць распрацаваць і ўвасобіць індывідуальныя пляны па паляпшэньні жыцьця сэктару, супольнасьці, грамадзтва.

У праграме будуць прымаць удзел лепшыя экспэрты Беларусі, Усходняй Эўропы й ЗША. Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне, харчаваньне й удзел у навучальных сэсіях.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць форму заяўкі (гл. даданы файл “Anketa_2011“) і даслаць яе на эл. адрас: pact@pact.org.ua. Да заяўкі неабходна дадаць рэзюмэ й дзьве рэкамэндацыі.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў даданым файле “Liderstva_2011“.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары