Цэнтар Сацыяльнага Партнэрства (Гомель, Беларусь) ў супрацоўніцтве з Прафсаюзам РЭП (Беларусь) сумесна з праектам Малапольскага Адукацыйнага Таварыства (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць моладзь зь Беларусі да ўдзелу ў праекце “Клюб лякальных лідэраў-2”. Актыўная дзейнасьць па праекце адбудзецца ў пэрыяд зь ліпеня па лістапад 2011 году.
Мэтай праекту зьяўляецца навучаньне 22-х маладых людзей зь Беларусі лідэрскім навыкам для дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў у сваіх лякальных супольнасьцях.
Апісаньне дзейнасьці ў межах праекта чытайце ў даданым файле “Description_KLL_2011“.
Патрабаваньні да патэнцыйных ўдзельнікаў:
– узрост да 30 год,
– пацьверджаны дакумэнтальна ўдзел у жыцьці грамадзянскай супольнасьці,
– матывацыйны ліст, рэкамэндацыя ад аўтарытэтнага прадстаўніка грамадзянскай супольнасьці.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць форму заяўкі, якая знаходзіцца ў даданым файле “Anketa_KLL_2011“, і даслаць яе на эл. пошту: asswift@gmail.com. Адабраныя заяўнікі будуць запрошаныя на сумоўе, адно зь якіх адбудзецца 20-23 траўня ў Менску, а іншае – ў адным з абласных цэнтраў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 4 траўня 2011 году.