Зараз вы тут: Навiны » ПРАГРАМА “АДУКАЦЫЙНЫ КУРС ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА”

Праграма “Адукацыйны курс па правах чалавека” запрашае моладзь падаваць заяўкі на ўдзел у адукацыйным цыклі па правах чалавека.

Праграма накіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафэсійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных органах.

Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя й практычныя веды па выкарыстаньні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах ды іншых дзяржаўных органах. У працэсе навучаньня будуць разгледжаныя шэраг асноўных правоў і свабодаў чалавека, замацаваных у Міжнародных Пактах аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама мэтады іх абароны.

Будуць разгледжаныя наступныя пытаньні:

– права ня быць паддадзеным катаваньням, жорсткаму бесчалавечнаму альбо прыніжальнаму для чалавечай годнасьці абыходжаньню ці пакараньню,

– права зьняволеных на гуманнае абыходжаньне й павагу годнасьці, якая ўласьціва чалавечай асобе,

– права ня быць паддадзеным самавольнаму альбо незаконнаму ўмяшальніцтву ў асабістае жыцьцё,

– права на выказваньне меркаваньня,

– права на мірныя сходы.

Праграма разьлічаная на 4 месяцы, і будзе складацца з 4 сэсіяў, якія адбудуцца ў Беларусі, Украіне й Літве ў студзені – красавіку 2011 году. Кожная сэсія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў. Працягласьць сэсіяў – 3 дні (пятніца, субота, нядзеля). Пасьля кожнай сэсіі удзельнікі праграмы мусяць выканаць пісьмовае хатняе заданьне, а таксама прайсьці тэставаньне.

Першая сэсія адбудзецца 7-9 студзеня 2011 году.

Ад удзельнікаў пратрабуецца:

– прысутнасьць на ўсіх сэсіях,

– абавязковае выкананьне хатніх заданьняў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету (гл. даданы файл Anketa“) і даслаць яе на эл. адрас: hrdef2011@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 3 студзеня 2011 году.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары