Зараз вы тут: Навiны » ПРАГРАМА АБМЕНУ ДЛЯ МОЛАДЗІ «ТЫ ПАТРЭБНЫ ГРАМАДЗТВУ!»

З 15 па 22 красавіка 2011 году ва Ўкраіне адбудзецца праграма абмену для маладзі зь Беларусі, Польшчы, Нямеччыны й Украіны.

Мэта праекту – стварыць камфортныя ўмовы для дзейнасьці моладзі з розных краінаў Эўропы, вывучэньня імі асаблівасьці добраахвотніцкай дзейнасьці й самастойнага вырашэньня такіх пытаньняў, як:

• валянтэрская дзейнасьць і роўнае навучаньне як спосаб аказаньня бясплатных грамадзкіх паслугаў прадстаўнікам неабароненых групаў насельніцтва, павышэньне грамадзкага ўплыву моладзі, развіцьцё ў іх прафэсійна значных кампэтэнцыяў і паляпшэньня іміджу,

• абмеркаваньне мэханізмаў удзелу моладзі ў працэсе барацьбы зь беднасьцю ў лякальным грамадзтве і на міжнародным узроўні.

Узрост удзельнікаў 18-25 год. Ад кожнай краіны запрашаецца група з 6 маладых людзей.

Арганізатары кампэнсуюць усе выдаткі па праграме й 70% выдаткаў на праезд. Удзельнікі аплочваюць 30% выдаткаў на праезд і кошт страхоўкі.

Заяўкі дасылайце на электронны адрас: fokusgrupa@gmail.com

Спампаваць анкету ўдзельніка можна на сайце: http://kariera.by/content/docs/Anketa-Ukraina_15-22.04.11.doc

Апошні тэрмін падачы заявак: 11 красавіка 2011 году, 16.00.

Паводле kariera.by

Паводле рассылкі belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары