Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Праграма падтрымкі вясковых ініцыятыў «Адукацыя дарослых і сельскае развіццё»

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у Праграме падтрымкі вясковых ініцыятыў «Адукацыя дарослых і сельскае развіццё».

Мэта праграмы: ўмацаванне патэнцыялу вясковых ініцыятыў, якія ажыццяўляюць культурна-гістарычную і адукацыйную дзейнасць у сельскіх рэгіёнах.

Да ўдзелу запрашаюцца партнёрскія ініцыятывы, якія займаюцца адукацыйнай і культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сельскай месцовасці і аддалёных рэгіёнах і плануюць зарэгістраваць сваю недзяржаўную арганізацыю (НДА). У выпадку вялікай колькасці заявак, перавага будзе аддавацца ўдзельнікам праекта «Жывая гісторыя майго краю».

Для прыняцця ўдзелу неабходна даслаць да 25 сакавіка 2015 г. кароткае апісанне ініцыятывы (мясцовасць, асноўныя напрамкі дзейнасці) і дадзеныя кантактнай асобы (прозвішча, імя, кантактны тэлефон з кодам, e-mail) на адрас living_history@dvv-international.by. Больш падрабязная інфармацыя пра праграму размешчана тут.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары