Зараз вы тут: Архіў, Без рубрики, Дзейнасць, Навiны, Слайдшоу » Праект “Павышэнне якасці адукацыі дарослых у Беларусі” запрашае да ўдзелу ў рабочай групе праекту

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашае вас далучыцца да рабочай групы ў межах праекту “Павышэнне якасці адукацыі дарослых у Беларусі”, які рэалізуецца ў партнёрстве са Швайцарскай асацыяцыяй асветы дарослых (SVEB – Swiss Federation for Adult Learning). SVEB мае шматгадовы досьвед рэалізацыі сістэмы добраахвотнай сертыфікацыі eduQua, над аналагам якой у бліжэйшы час будзе працаваць Асацыяцыя.

Мэта праекту: стварыць беларускую сістэму забеспячэння якасці адукацыі дарослага насельніцтва. У межах першага этапу праекта будзе створаная мадэль будучай сістэмы.

Задачы рабочай групы:

  • аналіз існуючых напрацовак ад дзяржаўных, грамадскіх, камерцыйных арганізацый у галіне забяспячэння якасці праграм адукацыі дарослых

  • распрацоўка мадэлі сістэмы забеспячэння якасці адукацыі дарослых для Беларусі

Фармат працы:

  • удзел у 4 нацыянальных сустрэчах (2 у фармаце абмеркавання, 2 у фармаце трэнінга-кансультацыі са швайцарскім экспертам) напрацягу кастрычніка 2018 – чэрвеня 2019,

  • анлайн-праца паміж сустрэчамі

Першая сустрэча адбудзецца 29.10.2018 з 12:00 да 16:00.

Падрабязней пра SVEB  і фармат праекта (можна спампаваць прэзентацыю на ангельскай і беларускай мовах).

Усіх зацікаўленых мы просім дасылаць кароткае апісанне ўласнага досьведу складання/рэалізацыі праграм нефармальнай адукацыі на электронную скрыню amnicat@gmail.com не пазьней за 20.10.2018 г. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне +375291806649 (Саша).


Праект зарэгістраваны Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці (Пасведчанне аб рэгістрацыі праекта №03-08/420 ад 07.09.2018 г.).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2018 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары