Зараз вы тут: Навiны » ПРА БЕЛАРУСКУЮ КУЛЬТУРУ І ВЫКЛІКІ ЧАСУ: ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НОВАЙ КНІГІ Ў.МАЦКЕВІЧА Ў ГРОДНЕ

1 снежня філосаф Уладзімір Мацкевіч запрашае гродзенцаў паразважаць пра культуру, яе стан у Беларусі, выклікі часу, “свае” і “чужыя” каштоўнасці, пра савецкае мінулае і “савецкае” сучаснае і пра тое, як самавызначаецца беларуская нацыя.

Нагодай імпрэзы стала выданне новай кнігі У.Мацкевіча “Пераацэнка каштоўнасцяў у культуры і гісторыі Беларусі”, якая і будзе прэзентавана на гэтай сустрэчы.

Кніга працягвае серыю “Беларусь для пачаткоўцаў”, якую некалькі год таму  распачалі ў Агенцыі гуманітарных тэхналогій.

Як зазначаецца ў прадмове кнігі, “…у нейкім сэнсе мы ўсе пачынаючыя. Як толькі мы заглыбляемся ў нейкія праблемы ці тэмы, мы выяўляем, наколькі мала гэтыя тэмы распрацаваны і на якіх далёкіх подступах мы знаходзімся ў вырашэнні праблем, што стаяць перад намі.

…Гэтыя кнігі  прызначаны не толькі тым, хто ўпершыню прызджае ў Беларусь, але і тым, хто ў гэтай краіне ўпершыню ўключаецца ў вырашэнне агульных праблем”.

На прэзентацыю і дыскусію запрашаюцца тыя, хто так ці інакш звязвае сябе са сферай культуры, каго цікавяць актуальныя праблемы беларускай нацыі, і хто адчувае сябе “пачаткоўцам” у дачыненні да іх.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 1 снежня, а 18.00 па адрасе: вул. Будзенага, 48 а, п.100 (офіс Саюза палякаў)

Напрыканцы кнігу можна будзе набыць па выдавецкіх коштах.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


1 + 2 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары