Пазіцыя Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы па грамадзянскай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

3 лістапада 2016                                                    Агульны сход АДАіА

Пазіцыя Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
па грамадзянскай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

(Версия на русском языке находится ниже на странице)

Прэамбула

  • пацвярджаючы сваю прыхільнасць да каштоўнасцей, выкладзеных у асноўных дакументах аб правах чалавека;
  • прымаючы на сябе задачу ўкаранення грамадзянскай адукацыі ў дзейнасць кожнай з арганізацый Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы;
  • падзяляючы пазіцыі і ўсведамляючы выклікі, выкладзеныя ў маніфесце Еўрапейскай асацыяцыі адукацыі дарослых[1];
  • прымаючы пад увагу палажэнні Хартыі Савета Еўропы аб выхаванні дэмакратычнай грамадзянскасці і адукацыі ў галіне правоў чалавека,[2] а таксама Хартыі актыўнай грамадзянскасці[3];
  • працягваючы працу над пытаннямі, уключанымі ў Выніковае паведамленне семінара-канферэнцыі «Беларуская грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі»

мы, прадстаўнікі арганізацый-сябраў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, прымаем дадзены дакумент, які адлюстроўвае прынцыпы і прыярытэты нашай сумеснай працы ў сферы грамадзянскай адукацыі.

Кантэкст

Пад грамадзянскай адукацыяй у дадзеным дакуменце мы разумеем выхаванне, падрыхтоўку, асвету, інфармацыю, практыку і дзейнасць, скіраваныя, дзякуючы перадачы навучэнцам ведаў, навыкаў і разумення, а таксама развіццю іх пазіцый і паводзінаў, на пашырэнне іх магчымасцей здзяйсняць і абараняць свае дэмакратычныя правы і браць на сябе адказнасць у грамадстве, цаніць шматстайнасць і адыгрываць актыўную ролю ў демакратычным жыцці з мэтай прасоўвання і абароны дэмакратыі і вяршэнства права.[4]

У той жа час, у Беларусі існуе разнастайнасць падыходаў да разумення зместу грамадзянскай адукацыі. З аднаго боку, грамадзянская адукацыя ў дзяржаўных установах адукацыі арыентаваная на выхаванне патрыятызму, заснавана на канцэпцыі сучаснай дзяржаўнай ідэалогіі і з’яўляецца, галоўным чынам, часткай фармальнай адукацыі.

З другога боку, у сферы нефармальнай адукацыі ў адказ на ўзрастаючы запыт грамадства з’яўляецца ўсё больш праграм, скіраваных на актуалізацыю нацыянальнай ідэнтычнасці, больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, больш глыбокае вывучэнне гісторыі Беларусі. Акрамя таго, у нефармальнай адукацыі распаўсюджаны падыход, прыярытэтам якога з’яўляецца фармаванне такіх еўрапейскіх каштоўнасцей, як талерантнасць, дэмакратыя, мультыкультуралізм, правы чалавека.

Асобна трэба сказаць пра наяўнасць падыходаў да разумення грамадзянскай адукацыі, заснаваных, да прыкладу, на таталітарных, імперскіх светапоглядах.

Названыя вышэй падыходы рэдка сустракаюцца ў чыстым выглядзе і з’яўляюцца прыкметай неаднароднасці змястоўнага поля беларускай грамадзянскай адукацыі.

Фактычна змест праграм, што транслюецца суб’ектамі нефармальнай адукацыі, не заўсёды карэлюе як паміж собой, так і са зместам дзяржаўных праграм, умоўна фармуючы светапоглядны падзел паміж грамадзянамі адной краіны.

Наяўнасць праграм, якія змястоўна супярэчаць адна адной, правакуе канфлікт у беларускім грамадстве, што робіць актуальнай працу па ўзгадненні пазіцый суб’ектаў грамадзянскай адукацыі.

Прынцыпы грамадзянскай адукацыі

  1. Грамадзянскую адукацыю неабходна разглядаць як неад’емны складнік любой адукацыі для любых мэтавых групаў на працягу ўсяго жыцця. Яе элементы павінны стаць агульнымі, «скразнымі» (cross-cutting issues) для праграм нефармальнай адукацыі арганізацый-сябраў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.
  2. Пры правядзенні адукацыйных праграмм і вучэбных заняткаў па тэме грамадзянскасці неабходна кіравацца прынцыпам “You teach who you are” (Ты вучыш таму, чым з’яўляешся сам). Адукатар у сферы грамадзянскай адукацыі павінен у асабістым жыцці карыстацца тымі кампетэнцыямі, якія ён фармуе ва ўдзельнікаў пад час адукацыйнага працэсу.
  3. Выкарыстоўваць у працы падыход, заснаваны на захаванні правоў чалавека (HR based approach). Правы чалавека ў сферы грамадзянскай адукацыі з’яўляюцца асновай для выхавання дэмакратычнай грамадзянскасці.
  4. Захоўваць прынцып інклюзіўнасці адукацыі для ўсялякіх групаў як неабходны элемент для развіцця дэмакратыі ў краіне, паважлівых адносінаў паміж людзьмі, разбурэння бар’ераў і стэрэатыпаў.
  5. Суправаджаць працэс грамадзянскай адукацыі сяброўскімі адносінамі да навакольнага асяроддзя: у арганізацыі мерапрыемстваў варта ўлічваць магчымы ўплыў на навакольнае асяроддзе і імкнуцца да выканання прынцыпаў устойлівага развіцця.
  6. Пры правядзенні адукацыйных праграм сябры АДАіА ставяць перад сабой задачу папулярызацыі беларускіх нацыянальных каштоўнасцей, садзейнічаючы пашырэнню ўжывання беларускай мовы.

Грамадзянскія кампетэнцыі (спіс адкрыты)

Пад грамадзянскімі кампетэнцыямі ў дадзеным дакуменце трэба разумець здольнасць прымяняць веды і ўменні, набытыя пад час адукацыйнага мерапрыемства, у шырокім полі дачынення публічна-прыватных інтарэсаў і самаарганізацыі грамадзянаў.

Пад час працы ў сферы грамадзянскай адукацыі рэкамендуем фармаваць і развіваць кампетэнцыі з ніжэй прадстаўленага спісу як рэкамендаванага пераліку кампетэнцый для фармавання грамадзянскасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Веды:

  1.  Веды пра ўпарадкаванне палітычнай сістэмы (дзяржаўных органаў і інстытутаў, аб палітычных партыях, некамерцыйных арганізацыях, незалежных інстытутах, групах інтарэсаў, фабрыках думкі і да т.п.) на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўні;
  2. Веданне гісторыі свайго рэгіёну ў кантэксце гісторыі Беларусі і Еўрапейскага кантынента;
  3. Веды аб правах чалавека і метадах іх абароны, аб гендарнай тэорыі, талерантнасці, інклюзіі, недэскрымінацыі;
  4. Веданне беларускай мовы, нацыянальных традыцый і культурнай спадчыны;
  5. Веды пра асноўныя выклікі і рызыкі, звязаныя з празмернай эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў;
  6. Веданне паняццяў дэмакратыі, справядлівасці, роўнасці, вяршынства права;
  7. Уяўленне пра мэты, каштоўнасці і палітыку грамадскіх і палітычных рухаў.

Уменні і навыкі:

  1. Здольнасць арганізоўваць і весці публічную дыскуссію;
  2. Навыкі па арганізацыі і мабілізацыі грамадзянаў у вырашэнні агульных праблем;
  3. Здольнасць праяўляць салідарнасць і зацікаўленасць у сувязі з парушэннем чыіхсці правоў і свабодаў;
  4. Уменнне здабываць, аналізаваць і карэктна распаўсюджваць інфармацыю;
  5. Здольнасць да міжкультурнага ўзаемадзеяння, да супрацьдзеяння ксенафобіі, расізму, нэафашызму, гамафобіі і розным заклікам і дзеянням, распальваючым нацыянальную варожасць;
  6. Навыкі памяншэння свайго адмоўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе;
  7. Уменне крытычна мыслісць.

Каштоўнасныя пазіцыі:

  1. Гуманізм;
  2. Паважанне правоў і свабодаў чалавека;
  3. Ненасільны характар вырашэння канфліктаў;
  4. Падтрыманне грамадскай бяспекі;
  5. Нацыянальная і рэлігійная цярпімасць, імкненне да пазнання і ўспрымання рознасці ў іншых нацыях і культурах, талерантнасць;
  6. Пачуццё прыналежнасці да сваёй мясцовасці, краіны, павага да беларускай мовы;
  7. Уцягнутасць у сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца вакол, праяўленне ініцыятывы і адказнасці за тое, што адбываецца ў грамадстве.

______________________

1 Маніфест па адукацыі даросых у 21-ым стагоддзі: http://www.eaea.org/media/policy-advocacy/manifesto/manifesto_by.pdf
2 Рекомендация CM/Rec(2010)7, утвержденная Комитетом министров Совета Министров. Хартия Совета Европы о воспитании демократической гражданственности и образовании в области прав человека
3 Европейская хартия активной гражданственности
4 Вызначэнне распрацавана на выснове раней названай Рэкамендацыі CM/Rec(2010)7, зацверджанай Камітэтам міністраў Савета Еўропы.

 

Позиция Ассоциации дополнительного образования и просвещения
по гражданскому образованию в Республике Беларусь

Скачать в формате .pdf

Преамбула

–  подтверждая свою приверженность ценностям, изложенным в основополагающих документах о  правах человека;
–  принимая на себя задачу  внедрения гражданского образования в деятельность каждой из организаций Ассоциации дополнительного образования и просвещения;
–  разделяя позиции и осознавая вызовы, изложенные в манифесте Европейской ассоциации образования взрослых1;
–  принимая во внимание положения Хартии Совета Европы о воспитании демократической гражданственности и образовании в области прав человека2, а также Хартии активной гражданственности3;
–  продолжая работу над вопросами, включѐнными в Итоговое сообщение семинара-конференции «Беларусское гражданское образование и актуальные гражданские компетенции»

мы, представители  организаций-членов Ассоциации дополнительного образования и просвещения, принимаем данный документ, отражающий принципы и приоритеты нашей совместной работы в сфере гражданского образования.

Контекст

Под гражданским образованием в данном документе мы понимаем воспитание, подготовку, просвещение, информацию, практику и деятельность, которые направлены, благодаря передаче обучающимся знаний, навыков и понимания, а также развитию их позиций и поведения, на расширение их возможностей осуществлять и защищать свои демократические права и брать на себя ответственность в обществе, ценить многообразие и   играть активную роль в демократической жизни с целью продвижения и защиты демократии и верховенства права.4

В то же время в Беларуси существует разнообразие подходов к пониманию содержания гражданского образования. С одной стороны, гражданское образование в государственных учреждениях образования ориентировано на воспитание патриотизма, основано на концепции современной государственной идеологии и является, главным образом, частью формального образования.

С другой стороны, в сфере неформального образования в ответ на растущий запрос общества появляется всѐ больше программ, нацеленных на актуализацию национальной идентичности, более широкое использование беларусского языка, более глубокое изучение истории Беларуси. Кроме того, в неформальном образовании распространен подход, приоритетом которого является формирование таких европейских ценностей, как толерантность, демократия, мультикультурализм, права человека.

Отдельно стоит упомянуть про наличие  подходов к пониманию гражданского образования, основанных, к примеру, на тоталитарных, имперских мировоззрениях.

Названные выше подходы редко встречаются в чистом виде и являются признаком неоднородности содержательного поля беларусского гражданского образования.

Фактически содержание программ, транслируемое субъектами неформального образования не всегда  коррелирует как между собой, так и с содержанием государственных программам, условно формируя мировоззренческое разделение между гражданами одной страны.

Наличие программ, которые содержательно противоречат друг другу, провоцирует конфликт в беларусском обществе, что делает актуальной работу по согласованию позиций субъектов гражданского образования.

Принципы гражданского образования

1. Гражданское образование необходимо рассматривать как неотъемлемую составляющую любого образования для любых целевых групп на протяжении всей жизни. Его элементы должны стать общими, «сквозными» (cross-cutting  issues)  для программ неформального образования организаций-членов Ассоциации дополнительного образования и просвещения.

2. При проведении образовательных программ и учебных занятий по теме гражданственности необходимо руководствоваться  принципом “You teach who you  are” (Ты  учишь  тому,  что  ты  есть  сам). Адукатар в сфере гражданского образования должен в собственной жизни пользоваться теми компетенциями, которые он формирует у участников в ходе образовательного процесса.

3. Использовать в работе подход, основанный на соблюдении прав человека (HR based approach). Права  человека в сфере гражданского образования являются основой для воспитания демократической гражданственности.

4. Соблюдать принцип инклюзивности образования для всевозможных групп как необходимый элемент для развития демократии в стране, уважительного отношения между людьми, разрушения барьеров и стереотипов.

5. Сопровождать процесс гражданского образования дружественным отношением к окружающей среде: при организации мероприятий следует учитывать возможное влияние на окружающую среду и стремиться соблюдать принципы устойчивого развития.

6.  При проведении образовательных программ члены АДОиП ставят перед собой задачу популяризации беларусских национальных ценностей, содействия расширению употребления беларусского языка.

Гражданские компетенции (список открытый)

Под гражданскими компетенциями в данном документе стоит понимать способность применять знания и умения, приобретенные во время образовательного мероприятия, в широкой области соприкосновения публично-частных интересов и самоорганизации граждан.

При работе в сфере гражданского образования рекомендуем формировать и развивать компетенции из ниже представленного списка как рекомендуемого перечня компетенций для формирования гражданственности в Республике Беларусь.

Знания:

  1. Знание об устройстве политической системы (государственных органов и институтов, о политических партиях, некоммерческих организациях, независимых институтах, группах интересов, фабриках мысли и т.п.) на региональном, национальном и международном уровне;
  2. Знание истории своего региона в контексте истории Беларуси и Европейского континента;
  3. Знания о правах человека и методах их защиты, о гендерной теории, толерантности, инклюзии, недискриминации;
  4. Знание беларусского языка, национальных традиций и культурного наследия;
  5. Знания об основных вызовах и рисках, связанных с чрезмерной эксплуатацией природных ресурсов;
  6. Знание понятий демократии, справедливости, равенства, верховенства права;
  7. Представление о целях, ценностях и  политике общественных и политических движений.

Умения и навыки:

  1. Способность организовывать и вести публичную дискуссию;
  2. Навыки по организации и мобилизации  граждан в решении общих проблем;
  3. Способность проявлять солидарность и заинтересованность в связи с нарушением чьих-то прав и свобод;
  4. Умение добывать, анализировать и корректно распространять информацию;
  5. Способность к межкультурному взаимодействию, к противодействию ксенофобии, расизму, неофашизму, гомофобии и различным призывам и действиям, разжигающим национальную рознь;
  6. Навыки уменьшения своего отрицательного воздействия на окружающую среду;
  7. Умение критически мыслить;

Ценностные позиции:

  1. Гуманизм;
  2. Уважение прав и свобод человека;
  3. Ненасильственный характер разрешения конфликтов;
  4. Поддержание общественной безопасности;
  5. Национальная и религиозная терпимость, стремление к познанию и восприятия инаковости в других нациях и культурах, толерантность;
  6. Чувство принадлежности к своей местности, стране, уважение к беларусскому языку;
  7. Вовлеченность в происходящие социальные процессы, проявление инициативы и ответственности за происходящее в обществе.

______________________

1 Маніфест па адукацыі даросых у 21-ым стагоддзі: http://www.eaea.org/media/policy-advocacy/manifesto/manifesto_by.pdf
2 Рекомендация CM/Rec(2010)7, утвержденная Комитетом министров Совета Министров. Хартия Совета Европы о воспитании демократической гражданственности и образовании в области прав человека
3 Европейская хартия активной гражданственности
4 Определение разработано на основании упомянутой ранее Рекомендации CM/Rec(2010)7, утвержденная Комитетом министров Совета Министров.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары