Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запускае праграму падрыхтоўкі экспертаў па пытаннях забеспячэння якасці паслуг адукацыі дарослых.
Мэта праграмы: падрыхтаваць экспертаў па пытаннях забеспячэння якасці арганізацыі адукацыі дарослых, якія будуць гатовыя працаваць кансультантамі ў рамках сістэмы добраахвотнай сертыфікацыі BELLAQUA.
Падчас навучання ўдзельнікі атрымаюць веды і навыкі, неабходныя для працы кансультантамі па правядзенні ацэнкі дзейнасці правайдэраў у сферы адукацыі дарослых у Беларусі, заснаванай на добраахвотнай і незалежнай сістэме сертыфікацыі BELLAQUA і з улікам патрэбаў навучэнцаў.
Па заканчэнні навучання ўдзельнікі будуць:
- мець агульнае разуменне тэарэтычных асноў (іншыя сістэмы сертыфікацыі і іх адрозненне ад BELLAQUA) і падыходаў да ацэнкі якасці адукацыі дарослых (разуменне поля дадатковай адукацыі дарослых);
- разумець асноўныя палажэнні і стандарты BELLAQUA;
- гатовыя да практычнага выкарыстання асноўных інструментаў BELLAQUA (стандарты; форма сама-ацэнкі правайдэра; форма справаздачы / рэкамендацый кансультанта);
- ведаць асноўныя этапы сертыфікацыі ў рамках BELLAQUA;
- ведаць арганізацыйна-прававыя асновы працы кансультанта ў рамках BELLAQUA;
- валодаць навыкамі эфектыўнай камунікацыі.
Для паспяховага завяршэння курсу, навучэнцы правядуць 1 працэдуру сертыфікацыі BELLAQUA ў рамках навучання з суправаджэннем і 1 у якасці выпускной працы.
Праграма навучання уключае 8 вэбінараў, 1 двухдзённы семінар і выніковую аднадзённую сесію. Навучанне будзе адбывацца у чэрвені – верасні 2020 года. Дакладны расклад прадстаўлены па спасылцы.
Патрабаванні да ўдзельнікаў навучання (колькасць чалавек у группе – ад 12 да 16):
- гатоўнасць і магчымасць 100%- удзелу;
- досьвед працы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых у якасці трэнера або мэнэджэра (не менш за 3 гады);
- досвед працы ў сферы ацэнкі якасці з’яўляецца перавагай;
- вітаецца веданне англійскай і / або нямецкай моў.
Кошт навучання – 150 BYN (аплата ў 1 этап). За гэты кошт часткова пакрываюцца выдаткі на арэнду памяшкання і арганізацыю вочных этапаў.
Для ўдзелу ў навучанні, да 10.06.2020 неабходна даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст (~1 старонка) на электронны адрас bellaqua.info@gmail.com. Усе пытанні можна задаць па пошце ці тэлефоне +375291806649 (Саша Кузьміч).
* BELLAQUA – гэта сістэма забеспячэння якасці паслуг дадатковай адукацыі дарослых, якая з’яўляецца адаптацыяй аналагічнай швейцарскай сістэмы eduQua. Распрацоўку сістэмы BELLAQUA ажыццяўляе Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.